Спадчына: I раённы фестываль моладзі
Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 11:24
26 мая 2017 г. — 60 гадоў з часу правядзення I Раённага фестывалю моладзі ў г. Драгічыне (1957)
У сярэдзіне 1950-х у Драгічынскім раёне праводзілі калгасныя святы працы i песнi, куставыя злёты вясковай моладзі, дзе адбываліся выступленні самадзейных мастацкіх калектываў, сустрэчы перадавiкоў вытворчасцi, народныя гулянні, спартыўныя спаборніцтвы. Напрыклад, 23 верасня 1956 года прайшоў куставы злёт моладзі ў калгасе «Маладая гвардыя», куды сабралася моладзь таксама з сельгасарцеляў імя Кагановіча, імя Суворава — усяго каля тысячы чалавек.